Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Краязнаўцы

Анатоль Расціслававіч Бензярук нарадзіўся 4 студзеня 1969 г. у вёсцы Бастынь Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і настаўнікаў Расціслава Мацвеевіча і Вольгі Рыгораўны Бензярук. У 1971 г. яны пераехалі на радзіму бацькі ў вёску Азяты Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці, а з 1975 г. жывуць у г. Жабінцы. Анатоль пачынаў вучобу ў гарадской сярэдняй школе № 1, затым перайшоў у Азяцкую СШ, якую скончыў у 1986 г.

Алесь Фаміч Зайка нарадзіўся 12 жніўня 1948 г. у вёсцы Заполле Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Фама Якаўлевіч Зайка, быў вясковым цесляром, душой любой кампаніі; маці, Аляксандра Пятроўна, нарадзіла і выхавала шасцёра дзяцей, мела добры голас спявачкі. Школьнікам Алесь палюбіў літаратуру, пісаў апавяданні, перамог у абласным конкурсе юных паэтаў і празаікаў.

Міхаіл Паўлавіч Клімец нарадзіўся 2 ліпеня 1938 г. у вёсцы Роўбіцк Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Павел Антонавіч Клімец (1906–1953), па прафесіі сталяр, член КПЗБ з 1927 г., палітвязень польскай турмы; маці — Алена Адамаўна (Барысевіч). Пасля верасня 1939 г. бацька актыўна ўключыўся ў будаўніцтва новага жыцця.

Аляксей Міхайлавіч Ненадавец нарадзіўся 12 лютага 1958 года ў вёсцы Чухава Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1975 годзе скончыў Чухаўскую сярэднюю школу, паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, поўны курс якога па спецыяльнасці «Філолаг-выкладчык» завяршыў у 1980 годзе.

Вадзім Вітальевіч Жылко нарадзіўся 31 кастрычніка 1967 года ў горадзе Лунінцы Брэсцкай вобласці. Скончыў у 1984 годзе сярэднюю школу № 1, у 1990 — гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў тэхнікам у аддзеле архітэктуры Лунінецкага райвыканкама (1984–1991), кіраўніком гуртка ў Доме дзіцяча-юнацкай творчасці (1991–1993), навуковым супрацоўнікам Лунінецкага раённага краязнаўчага музея (1993–2006). З 2007 года працуе ў лунінецкім недзяржаўным штотыднёвіку «Информ-прогулка».

Анатоль Антонавіч Гладышчук нарадзіўся 9 чэрвеня 1947 года ў вёсцы Чарнякава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька ў 1939 годзе быў прызваны ў польскае войска, удзельнічаў у абароне Варшавы, пасля паражэння Польшчы вярнуўся дахаты, у час Вялікай Айчыннай вайны дапамагаў партызанам.

Леў Леанідавіч Коласаў нарадзіўся 20 чэрвеня 1932 года ў г. Лунінцы Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначнага рабочага. У 1941 годзе скончыў 3 класы гарадской школы № 1, паехаў у піянерскі лагер пад Ліду, які 22 чэрвеня разбамбілі нямецкія самалёты. У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся дома з бацькамі. 8 ліпеня 1944 года (за два дні да вызвалення Лунінца Чырвонай арміяй) з бацькамі і 8-гадовай сястрой быў вывезены акупантамі на прымусовую працу ў Германію.

Аляксей Міхайлавіч Мартынаў нарадзіўся 20 жніўня 1904 года ў горадзе Кобрыне Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і народнага настаўніка. У 1911–1915 гадах вучыўся ў Кобрынскім прыходскім вучылішчы. У Першую сусветную вайну сям’я эвакуіравалася ў г. Рагачоў, дзе Аляксей прадоўжыў навучанне ў рэальным вучылішчы. У 1920–1921 гадах стаў выкладчыкам лікбеза, працаваў настаўнікам.

Міхаіл Уладзіміравіч Шэлехаў нарадзіўся 18 кастрычніка 1926 года ў вёсцы Бахаравічы Рудзенскага (цяпер Пухавіцкага) раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька быў адным з арганізатараў мясцовага калгаса, старшынёй сельсавета, загінуў на фронце ў 1944 годзе. Маці выхоўвала чатырох сыноў, Міхаіл – старэйшы. Да вайны закончыў сем класаў сярэдняй школы ў Дудутках.

Сцяпан Паўлавіч Нефідовіч нарадзіўся 3 студзеня 1941 года ў сям’і сялян у вёсцы Лахаўка Лунінецкага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Маці і бацька добра спявалі народныя песні. Дзяцінства Сцяпана Нефідовіча прыпала на час вайны і пасляваенныя нягоды, ён рана пайшоў на свой хлеб – пасля заканчэння сямі класаў.

Старонка 4 з 5